Горад і людзі на старонках “Бабруйскага жыцця”

28 лістапада бягучага года газета “Бабруйскае жыццё” адзначыць свой 100-гадовы юбілей. Гісторыя адной са старэйшых газет горада на Бярэзіне непарыўна звязана з яго мінулым.

25 кастрычніка ў ЦГБ імя М. Горкага адбылася сустрэча навучэнцаў-правазнаўцаў аграрна-эканамічнага каледжа з вельмі цікавым чалавекам – журналістам Аляксандрам Канстанцінавічам Казаком. Ён нарадзіўся на Міншчыне, але лічыць Бабруйск сваім родным горадам. З 1977 года пачаў працаваць карэспандэнтам у газеце “Камуніст”, з 2002 па 2014 год быў галоўным рэдактарам газеты “Бабруйскае жыццё”. Зараз працягвае даследаваць гістарычнае мінулае горада, яго артыкулы можна знайсці ў рубрыцы “Невядомы Бабруйск”, а таксама ў цыкле матэрыялаў да 100-годдзя газеты “Сто год маладосці”.

Сярод будучых юрыстаў былі і тыя, хто ведаў Аляксандра Канстанцінавіча (дзякуючы газетным публікацыям), а хтосьці пазнаёміўся з ім толькі падчас сустрэчы, але пачуць разважанні публіцыста аб гістарычным мінулым, СССР, камсамоле, прафесіі журналіста, было цікава ўсім. У адным з інтэрв’ю А.Казак адзначаў, што сучасная моладзь недастаткова ведае гісторыю, але навучэнцы каледжа пераканалі яго ў адваротным.

Журналіст – гэта не проста чалавек, які збірае інфармацыю і даносіць яе да чытачоў, гэта яшчэ і асаблівы стан душы. Аляксандр Кансанцінавіч правёў экспрэс-гульню ў словы (своеасаблівае тэсціраванне, з дапамогай якога раней галоўны рэдактар падбіраў супрацоўнікаў), у выніку якой былі вызначаны віртуальныя “галоўны рэдактар” газеты і яго “намеснік”.  “Галоўнаму рэдактару” Мікіту Чарняўскаму, як пераможцу гульні, быў уручаны прыз – кніга Аляксандра Канстанцінавіча “Гэта наша беларускае” з аўтографам аўтара. Дарэчы, высветлілася, што абодва вельмі паважліва адносяцца да творчасці У. Маякоўскага.

Адведзены для сустрэчы час хутка падышоў да канца, і нам давялося развітацца з госцем, усе выказалі пажаданне правядзення такіх сустрэч у будучым. Пагадзіўся з гэтым і сам А. Казак, які ўжо казаў аднойчы: “ …побольше встреч, поменьше расставаний”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля