Легенды старажытных замкаў

У ГБ № 8 ім. Е. Полацкай прайшла чарговая экспрэс-вандроўка праекту “Гэта мая Краіна!” пад назвай “Легенды старажытных замкаў”. Удзельнікі праекту, вучні  5 “Б” класа ДУА “СШ № 18 г. Бабруйска” здзейснілі віртуальную вандроўку ў Гродзенскую вобласць, дзе пазнаёміліся са славутасцямі абласнога цэнтра – горада Гродна, а таксама даведаліся пра слаўную гісторыю і таямнічыя легенды старажытных замкаў ў Лідзе, Міры, Навагрудку, Гальшанах. Дзеці завіталі на малую радзіму, маёнтак Залессе, што ў Смаргонскім раёне, выдатнага дыпламата і палітычнага дзеяча нашай дзяржавы, а таксама таленавітага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. На прыканцы мерапрыемства вучні разгадалі цікавы філворд пра Гродзенскую вобласць.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля