Сакрэты вясковых куфраў

15  лістапада дзіцячая бібліятэка  №6 імя М. Астроўскага гасцінна сустракала вучняў 5 “А” класа  ДУА “СШ № 9 г. Бабруйска” у  кутку “Сялянская хата”, які  працуе пры бібліятэцы. Увазе  вучняў быў прапанаваны час беларускай культуры “Сакрэты вясковых куфраў”. Куфар у сялянскай хаце стаяў на самым  прыкметным месцы. Аб тым,  якія сакрэты ён збярог, змаглі даведацца хлапчукі і дзяўчынкі  калі зазірнулі ў яго. А там: ільняныя,  прыгожа аздобленыя вышыўкай ручнікі, мужчынскія і жаночыя кашулі, паясы, хвартушкі і саматканыя посцілкі. Дзеці даведаліся, што ў старажытныя часы дзяўчына складала  ў куфар  свой пасаг, бо да вяселля яго трэба было запоўніць увесь. Вучні  з вялікім інтарэсам пагулялі ў беларускія гульні.  Актыўны ўдзел  пяцікласнікаў у літаратурным  даміно “Мудрыя дарадцы”, сведчыць аб тым, што ведаюць і любяць  нашы дзеці родную мову і чытаюць беларускія кнігі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake