Гучы, роднае слова!

“Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет” (Я. Колас). Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў. Выхаванню ў дзяцей цікавасці да нацыянальнай культуры, любові да Радзімы, роднай мовы было прысвечана правядзенне ў ЦДБ імя А. П. Гайдара ўрока беларускай мовы “Гучы, роднае слова!” для вучняў 1-х класаў ДУА “СШ № 1 г. Бабруйска”. Дзеці прынялі ўдзел у паэтычнай хвілінцы “Ад прадзедаў спакон вякоў…”, гульне “Назаві адным словам”, конкурсе  эрудытаў “Пытанні для кемлівых”, конкурсе загадак “Школьная краіна”, конкурсе мовазнаўцаў “Перакладзі на беларускую мову”. Завяршыўся ўрок паказам спектакля “Зайкава хатка” ў выкананні лялечнага тэатра “Пятрушка”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля