«

»

Дек 07 2018

Па старонках рукапісных фаліянтаў

У ГБ № 8 ім. Е. Полацкай для вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” адбыўся чацвёрты занятак культурна-асветніцкага праекту “Кніжкіна гісторыя”. Тэмай чарговага занятку стала рукапісная кніга — “Па старонках рукапісных фаліянтаў”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй рукапіснай кнігі: як і з якіх матэрыялаў яе рабілі, як афармлялі, хто і дзе займаўся перапіскай кніг. Хлопчыкі і дзяўчынкі пагарталі факсімільныя выданні беларускіх рукапісных кніжных помнікаў – Тураўскага і Слуцкага Евангелля.

У другой часцы мерапрыемства дзеці паспрабавалі прачытаць тэксты факсімільных выданняў і самі пабывалі ў ролі афарміцеляў, размаляваўшы буквіцы “старажытных” кніг.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля