Беларуская асветніца, святая – Еўфрасіння Полацкая

У 2019 годзе ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай працягвае сваю працу культурна-асветніцкі праект “Кніжкіна гісторыя”. Для вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” адбыўся пяты занятак, прысвечаны нашай выдатнай суайчынніцы, асветніцы, святой Еўфрасінні Полацкай. Занятак так і называўся “Беларуская асветніца, святая – Еўфрасіння Полацкая”. Вучні даведаліся пра жыццё і духоўныя подзвігі Еўфрасінні, пагарталі фіксімільнае выданне “Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку”. Дзяцей чакалі цікавыя творчыя заданні: размалёўка выявы Еўфрасінні Полацкай, а таксама спроба напісаць словы і сказы гусіным пяром, так, як гэта рабіла сама Еўфрасіння.

Автор публикации

не в сети 3 часа

bibl5market

Комментарии: 4Публикации: 3415Регистрация: 26-02-2017

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake