Беларусь. Нараджэнне рэспублікі

1 студзеня адзначалася 100-годдзе з дня стварэння БССР.У ЦГБ ім. М. Горкага для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Бабруйска» і 8 класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бабруйска» прайшла гадзіна гісторыі «Беларусь. Нараджэнне рэспублікі». З БССР звязана цэлая эпоха ў гісторыі нашай дзяржавы, эпоха нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння беларускага народа, усіх сфер жыцця беларускага грамадства. У ходзе мерапрыемства была прадэманстравана мультымедыйная прэзентацыя «Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка», і паказаны відэа-ролік «Гісторыя БССР». Школьнікі пазнаёміліся з храналогіяй падзей, з асноўнымі этамі станаўлення БССР, узгадалі ключавыя моманты гісторыі, якія садзейнічалі развіццю і ўмацаванню нашай Радзімы, як развітой індустрыяльна-аграрнай дзяржавы.

Автор публикации

не в сети 4 часа

bibl5market

Комментарии: 4Публикации: 3552Регистрация: 26-02-2017

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля