Беларусь. Нараджэнне рэспублікі

1 студзеня адзначалася 100-годдзе з дня стварэння БССР.У ЦГБ ім. М. Горкага для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Бабруйска” і 8 класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Бабруйска” прайшла гадзіна гісторыі “Беларусь. Нараджэнне рэспублікі”. З БССР звязана цэлая эпоха ў гісторыі нашай дзяржавы, эпоха нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння беларускага народа, усіх сфер жыцця беларускага грамадства. У ходзе мерапрыемства была прадэманстравана мультымедыйная прэзентацыя “Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка”, і паказаны відэа-ролік “Гісторыя БССР”. Школьнікі пазнаёміліся з храналогіяй падзей, з асноўнымі этамі станаўлення БССР, узгадалі ключавыя моманты гісторыі, якія садзейнічалі развіццю і ўмацаванню нашай Радзімы, як развітой індустрыяльна-аграрнай дзяржавы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля