Людзі на балоце. Беларускае Палессе

У гарадской бібліятэцы № 8 ім. Е. Полацкай да Года малой радзімы прайшла чарговая экспрэс-вандроўка праекту “Гэта мая Краіна!” пад назвай “Людзі на балоце. Беларускае Палессе”. Удзельнікі праекту вучні 5 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” пазнаёміліся з прыродай і асаблівасцямі беларускага Палесся, а таксама здзейснілі віртуальную вандроўку ў Гомельскую вобласць, дзе даведаліся пра славутасці Гомеля, Мазыра, завіталі ў старажытны Тураў, стараверскую Ветку, паслухалі аповед пра дзіцячы канцэнтрацыйны лагер, які існаваў у вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучні таксама пазнаёміліся з дзвумя прыроднымі славутасцямі вобласці – Нацыянальным паркам “Прыпяцкі” і Палескім дзяржыўным радыяцыйна-экалагічным запаведнікам. На прыканцы мерапрыемства дзеці разгадалі цікавую крыжаванку і пагарталі кнігі пра Гомельскую вобласць з выстаўкі “Мая Беларусь”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake