Жыве ў вяках беларускае слова!

1 лютага ў гарадской бібліятэцы №4 ім. Б. М. Мікуліча адбылася літаратурна-гульнёвая праграма “Жыве ў вяках беларускае слова!” для вучняў 2 ”Е” класа ДУА “Сярэдняя школа № 31г. Бабруйска”. Каб выхоўваць  любоў  да роднай мовы і  цікавасці да моўнага багацця беларускага народа  для дзяцей быў праведзены моўны паядынак “Сказаў як звязаў”, падчас якога вучні паказалі свае веды па вуснай народнай творчасці.
А падчас інтэлектуальнай віктарыны “Знаўцы мовы” вучні слухалі казкі на роднай мове, разгадвалі загадкі былі вельмі актыўнымі, эмацыянальнымі. З цікавасцю для вучняў прайшло разгадванне крыжаванак і ўдзел у беларускіх народных гульнях. А напрыканцы праграмы дзеці з задавальненнем паглядзелі мультфільм на беларускай мове “Дар скарбніка”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля