Па песню, па сонца!..

У гарадской бібліятэцы №4 ім. Б. М. Мікуліча прайшоў музычна-паэтычны вечар «Па песню, па сонца!..», прысвечаны 105 гадавіне з дня нараджэння А. Куляшова.  А. Куляшоў – народны паэт Беларусі. І слаўна, што на нашу зямлю ў розныя гістарычныя эпохі прыходзяць таленты, геніі, якімі ганарыцца ўся наша зямля. Такой асобай у ХХ стагоддзі стаў АркадзьКуляшоў – гонар беларускай нацыі. І наш сумленны абавязак – несці веды пра Аркадзя Аляксандравіча і  прапагандаваць яго творчасць. Каб даведацца пра творчасць паэта і пазнаёміцца з цікавымі звесткамі з яго жыцця для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №31 г.Бабруйска» была паказана прэзентацыя: «Жыцця, што праўдзе я аддаў дазвання, Не шкода…». У яго творах назаўсёды засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае. І, каб заахвоціць дзяцей творцасцю паэта, сярод усіх прысутнічых быў праведзены конкурс на веданне твораў А.Куляшова. Затым усе разам разгадвалі крыжанку па творчасці Аркадзя Аляксандравіча. На прыканцы вечара прагучала знакамітая песня «Бывай…», якая яшчэ раз абудзіла ў прысутных эмоцыі і пачуцці замілавання паэзіяй А.Куляшова.

Автор публикации

не в сети 2 часа

bibl5market

Комментарии: 3Публикации: 3267Регистрация: 26-02-2017

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля