Прыйшла маслена нядзеля

“А ў нас сёння Масленіца! Прыляцела ластавіца!” з такіх слоў распачалася гадзіна беларускай культуры “Прыйшла маслена нядзеля” у гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай. Члены клуба “Беларускія традыцыі” пазнаёміліся з беларускім народным святам – Масленіца, святочнымі абрадамі і звычаямі, гульнямі, забавамі і пацехамі. Даведаліся пра рэлігійна-нацыянальную адметнасць свята на Беларусі, прымеркаванасць тых ці іншых рытуалаў, гасцяванняў да канкрэтных масленічных дзён, мэта якіх – маленні і прашэнні аб сонечным цяпле, адраджэнні прыроды і хутчэйшым прыходзе вясны.

Святочны, вясёлы настрой ствараў Народны хор ветэранаў працы “Бобруйские зори” УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска”, мастацкі кіраўнік Любоў Анатольеўна Казлова.

Прысутныя на мерапрыемстве добра павесяліліся, у гульні пагулялі, паспявалі, смачных бліноў пакаштавалі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля