Сацыяльнае партнёрства як сучаснае накіраванне развіцця бібліятэк

 21 сакавіка на базе гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай адбыўся семінар-практыкум “Сацыяльнае партнёрства як сучаснае накіраванне развіцця бібліятэк”, на якім былі разгледжаны прывабныя і перспектыўныя формы ўзаемадзеяння бібліятэк з зацікаўленымі ўстановамі і арганізацыямі. Усе бібліятэкі прадставілі свой вопыт супрацоўніцтва. Таксама, у праграме семінара была разгледжана актуальная тэма “Замежная бязвыплатная дапамога: шляхі яе атрымання і выкарыстанне”. Пасля прысутнічыя мелі магчымасць паглядзець на вопыт сацыяльнага партнёрства ГБ №8 імя Е.Полацкай і Місіянерскага аддзела Бабруйскай епархіі.

У межах святкавання Дня праваслаўнай кнігі ў гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай пры падтрымцы і арганізацыі Місіянерскага аддзела Бабруйскай епархіі адбылася літаратурная сустрэча “Свет пад кніжнай вокладкай”.

На сустрэчу ў бібліятэку завіталі: першы намеснік старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, аўтар шматлікіх публіцыстычных матэрыялаў і артыкулаў, дзіцячых кніг  Стэльмах Алена Анатольеўна і пісьменнік, гісторык, доктар гістарычных навук, юрыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровы прафесар, аўтар шматлікіх навуковых прац і манаграфій, лаўрэат прэміі Прэзідэнта РБ “За духоўнае адраджэнне”  Шаркоў Анатоль Васільевіч.

Кніжныя творцы, пісьменнікі  пазнаёмілі чытачоў бібліятэкі  і вучняў 4 “В” класса ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска” са сваёй творчасцю. Стэльмах Алена Анатольеўна прэзентавала свае дзіцячыя кнігі, расказала пра творчую групу з дочкамі і ўнучкамі – Ева НЭММ. Самым цікаўным рабятам, якія адказалі на яе пытанні пра Францыска Скарыну, падаравала закладкі, а дзяўчынцы, Валерыі Скуратавай, якая зрабіла малюнак да кнігі Алены Анатольеўны і прачытала верш, аўтар падаравала сваю кнігу “Дуб і крумкач”.

Шаркоў Анатоль Васільевіч расказаў прысутным пра сваю працу над навуковымі работамі і кнігамі, асаблівую ўвагу звярнуў на кнігу-памяць “Жить и помнить”, за якую разам з сааўтарам Харашэвіч А. І. стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта РБ “За духоўнае адраджэнне”. Анатоль Васільевіч падзяліўся планамі на будучыню і падараваў кнігу бібліятэцы.

Літаратурная сустрэча прайшла творча, цікава. Усе прысутныя на мерапрыемстве атрымалі задавальненне і набылі кнігі пісьменнікаў з іх аўтографамі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля