Кніжная спадчына Францыска Скарыны

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 3 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска» прайшоў чарговы культурна-асветніцкі занятак праекта «Кніжкіна гістрыя» пад назвай «Кніжная спадчына Францыска Скарыны». Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра наватарствы Скарыны ў галіне кнігадрукавання, пра адметнасці надрукаваных ім кніг, а таксама, пра афармленне Скарынаўскіх кніг і яго знакамітыя гравюры. Вучні пазнаёміліся з факсімільнымі выданнямі друкаваных кніг Францыска Скарыны, якія ёсць у фондзе бібліятэкі, паспрабавалі зрабіць сваю ўласную пячатку і адбітак з яе, а потым размалявалі закладку з выявай герба першадрукара.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля