А душа — у родным краі!

5 красавіка ў гарадской бібліятэцы  №4 ім. Б. М. Мікуліча прайшла літаратурна-музычная гасцёўня «А душа — у родным краі!» у рамках праекта «Аб малой радзіме з любоўю» для старэйшых  вучняў ДУА «Сярэдняя школа №32 г. Бабруйска» .

Для кожнага з нас малая радзіма — самая лепшая і прыгожая. Гэта святое месца, яно цягне да сябе нябачнай, дужа моцнай ніткай. Тут самыя квяцістыя сады, лепшыя краявіды, непаўторны водар і жывуць асаблівыя людзі. Для мерапрыемства дзеці падрыхтавалі вершы пра малую радзіму  асабістага сачынення, а яшчэ чыталі творы класікаў. Госцем нашага мерапрыемства стала бабруйская паэтка Вера Дудко, якая з вялікім задавальненнем  рассказала не толькі пра сваю малую радзіму, але і пачытала свае вершы і пра любімую вёску, і пра людзей, якія там жылі. Цікава прайшла  віктарына «Скарбонка мудрасці», дзе дзеці паказалі свае веды пра гісторыю і традыцыі роднай старонкі.

Автор публикации

не в сети 43 минуты

bibl5market

Комментарии: 4Публикации: 3388Регистрация: 26-02-2017

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake