Дзівосы сучаснай кнігі

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай адбыўся чарговы занятак культурна-асветніцкага праекта “Кніжкіна гісторыя”, які называўся «Дзівосы сучаснай кнігі». Вучні 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” даведаліся з якіх элементаў складаецца кніга, што такое «вокладка», «фарзац», «тытульны ліст», і г.д. Прасачылі шлях кнігі ад яе напісання пісьменнікам да з’яўлення ў бібліятэцы, даведаліся пра работу сучаснай друкарні. Затым дзеці пазнаёміліся з самымі цікавымі формамі сучасных кніг, якія набываюць усё большую папулярнасць: трохмернымі кнігамі, аб’ёмнымі кнігамі, кнігамі-скульптурамі і інш.

У другой часцы мерапрыемства метадысты УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска” Яўгенія Мартынава і Ірына Сакалоўская для дзяцей правялі вясёлую літаратурную віктарыну “Па старонках дзіцячых кніг”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля