Жменька ўспамінаў пра роднае, блізкае …

Ці шмат мы ведаем пра гісторыю свайго горада, вуліц, па якіх праходзім амаль кожны дзень, пра людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у яго развіццё? Якія таямніцы ўтойваюць у сабе будынкі? Багацце і гонар любога горада складаюць яго жыхары. Успаміны людзей, якія жылі, працавалі і зараз жывуць і працуюць у нашым горадзе заўсёды выклікаюць зацікаўленасць, асабіста ў падрастаючага пакалення.

Спазнаць свой край можна з дапамогай кніг, часопісаў, газет, экскурсій, але лепш за ўсё паслухаць успаміны відавочцаў. На мерапрыемстве “Жменька ўспамінаў пра роднае, блізкае …”, якое адбылося ў ЦГБ імя М. Горкага, навучэнцы 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” разам з бібліятэкарам пагарталі старонкі мясцовых газет: “Бабруйскае жыццё”, “Коммерческий курьер”, “Вечерний Бобруйск”, пазнаёміліся з гісторыяй горада. Дзеці з цікавасцю слухалі ваенныя ўспаміны Тамары Іванаўны Харашун, якія яна прадставіла ў сваёй кнізе “Моё военное детство”. Тамара Іванаўна ў мінулым (2018г.) адзначыла 86 год нараджэння, але і зараз адрозніваецца энергічнасцю, жаданнем атрымліваць новыя веды, яна добра памятае сваё цяжкае дзяцінства і вельмі цікава дзеліцца сваімі жыццёвымі ўспамінамі. Яе лёс цесна звязаны з дрэваапрацоўчай прамысловасцю,  яна працавала на Бабрускім фанерна-апрацоўчым камбінаце (дарэчы “ФанДОК” зараз адзначае 90-гадовы юбілей), на працягу 40 гадоў працавала выкладчыкам ў Бабруйскім лесатэхнічным каледжы. Некалькі дзяўчын, якія найбольш зацікавіліся ўспамінамі Тамары Іванаўны, засталіся пасля мерапрыемства, каб яшчэ трохі паслухаць успаміны гэтай незвычайнай жанчыны.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля