Кнігі! Кнігі! Колькі іх разумных, добрых і смешных!

Беларуская культура, у першую чаргу —  гэта родная мова, сакавітая, меладычная і пяшчотная. З мэтай папулярызацыі беларускай кнігі 23 красавіка у гарадской бібліятэкі №16 для маленькіх чытачоў з 1 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа№28 г. Бабруйска” прайшла гульня-падарожжа “Кнігі! Кнігі! Колькі іх разумных, добрых і смешных!”. Першы з прыпынкаў называўся “Беларускія пісьменнікі – дзецям”.  Тут адбылася гутарка пра знакамітых пісьменнікаў і сучасных аўтараў. Другі прыпынак меў назву “Навінкі беларускай літаратуры для дзяцей”, на ім быў праведзены бібліяграфічны агляд навінак, якія ёсць у бібліятэцы. Наступны прыпынак –“Чытаем і гуляем”. Разам з героямі кніг У. Ягоўдзіка, А. Масла, В. Віткі, У. Дубоўкі, Т. Дамаронак дзеці падарожнічалі па запаведным месцам краіны, знаёміліся з ляснымі жыхарамі, адказвалі на пытанні літаратурных віктарын, а таксама пагулялі ў беларускія народныя гульні. Напрыканцы мерапрыемства школьнікі з цікавасцю знаёміліся з яркімі і маляўнічымі кнігамі. Дзякуючы гульні-падарожжу кожны з прысутных  змог адкрыць для сябе чароўны свет беларускай кнігі, знайсці для сябе нешта цікавае і павучальнае, а бібліятэцы — набыць  новых чытачоў!

Автор публикации

не в сети 4 часа

bibl5market

Комментарии: 5Публикации: 3623Регистрация: 26-02-2017

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля