Беларускія прысмакі

Выдатна, калі адраджаюцца і падтрымліваюцца традыцыі беларускага народа. Са школьных гадоў дзеці бачаць, чуюць і самі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, звязаных з беларускай культурай, побытам, кухняй.

Якія стравы рыхтавалі нашы продкі? Як яны называліся? У якіх абрадах іх ўжывалі беларусы? Якія існавалі правілы паводзін за сталом? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі ўдзельнікі гадзіны беларускай кухні “Беларускія прысмакі”, якая  адбылася ў рамках праекта “Вяртанне да вытокаў”. Вучні 7 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах, паглядзелі фрагменты з цыклу відэафільмаў “Гісторыя беларускай страўні». Мерапрыемства выхавала ў іх павагу і любоў да традыцый і звычаяў нашых продкаў.А ўсё прыгатаванае вучнямі ў рамках гадзіны беларускай кухні было з’едзена з вялікім апетытам!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля