Кнігі і творцы

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай прайшоў апошні занятак культурна-асветніцкага праекту “Кніжкіна гісторыя”, які называўся “Кнігі і творцы”. Гэта быў незвычайны занятак, таму што ў госці да ўдзельнікаў праекту, дзяцей  3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска”, прыйшла бабруйская праваслаўная пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, аўтар шэрагу дзіцячых кніг – Ганна Сяўбо. Ганна Канстанцінаўна расказала дзецям аб сваім жыццёвым і творчым шляху, якім чынам стала праваслаўнай пісьменніцай, прачытала ўрыўкі са сваіх кніг, у якіх расказваецца пра агульначалавечыя каштоўнасці, дабрыню і міласэрнасць. Дзеці задавалі пісьменніцы разнастайныя пытанні.

У другой часцы мерапрыемства дзеці з вялікай руплівасцю зрабілі ўласныя мініяцюрныя кнігі, праявіўшы ўсю сваю фантазію пры іх афармленні.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля