Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі

Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. У гэтым нам дапамагаюць кнігі, фільмы, экскурсіі, часы краязнаўства. Спадчына – набытак чалавецтва, і гора народу, які губляе яе.

Асабліва добра падрастаючае пакаленне павінна ведаць гісторыю сваёй малой Радзімы. З гэтай мэтай у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Бабруйска” быў праведзены краязнаўчы час “Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі”. Дзеці пазнаёміліся з легендамі ўзнікнення горада Бабруйска, з яго гісторыяй, славутасцямі, гістарычнымі помнікамі. З цікавасцю здзейснілі экскурс у куток “Сялянская хата”, які дзейнічае пры бібліятэцы. Тут яны дазналіся як жылі іх продкі, якімі рэчамі карысталіся і якіх прынцыпаў выхавання прытрымліваліся. Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Казкі і гулі – падарункі ад бабулі”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake