Путешествие в г. Полоцк

У 2004 годзе гарадской бібліятэцы №8 было прысвоена імя беларускай асветніцы, Святой Еўфрасінні Полацкай. У 2019 годзе спаўняецца 15 год гэтай значнай для калектыву бібліятэкі падзеі.

У межах супрацоўніцтва і сацыяльнага партнёрства гарадской бібліятэкі №8 імя Еўфрасінні Полацкай і па благаслаўленню настаяцеля Мікола-Сафійскага храма протаіерэя Дзмітрыя паломніцкая служба арганізавала для супрацоўнікаў бібліятэкі паездку ў самы старажытны горад Беларусі і Усходняй Еўропы – Полацк.

“Ад Полацка пачаўся свет…”- напісаў наш выдатны паэт Рыгор Барадулін. Горад уразіў сваёй прыгажосцю, краявідамі, архітэктурай і культурнай спадчынай, якая захавалася да нашага часу.

Бібліятэкары наведалі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, Спаса – Праабражэнскую царкву XII ст., пабудаваную па замове Еўфрасінні полацкім дойлідам Іаанам,   пакланіліся святыням, мошчам Святой Еўфрасінні і Крыжу Еўфрасінні Полацкай.

Пазнаёміліся з помнікам архітэктуры  XI – XVIII ст. ст. – Сафійскім саборам, Езуіцкім калегіумам, наведалі помнікі Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, матэрыяльны сімвал беларускай літары “Ў”, помнік падзеям 1812 года і інш.

Цікавым, запамінальным адбылося наведванне Музея беларускага кнігадрукавання, які размясціўся у адным з прыгажэйшых будынкаў горада – помніку архітэктуры XVIII ст., былым корпусе Богаяўленскага манастыра.

З прафесійнай зацікаўленасцю бібліятэкары пазнаёміліся з помнікамі дакніжнага пісьменства, з гісторыяй алфавітаў,  стварэннем рукапісных кніг на беларускіх землях, жыццём і дзейнасцю беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, а таксама з Музеем-бібліятэкай Сімяона Полацкага і інш.

Супрацоўнікі бібліятэкі выражаюць падзяку настаяцелю Мікола-Сафійскага храма протаіерэю Дзмітрыю і Галіне Васільеўне Паспелавай.

Мара наша здзейснілася! З’явілася новая – наведаць зноў горад Полацк, каб яшчэ раз здзейсніць падарожжа ў захапляльную, поўную найцікавейшых падзей і загадак полацкую даўніну!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля