Куфэрак беларускіх традыцый

23 жніўня ў гарадской бібліятэцы №4 ім.Б.М.Мікуліча  для нашых пастаянных чытачоў адбылася  захапляльная вандроўка “Куфэрак беларускіх традыцый”. Наша вандроўка было падзелена на дзве часткі: тэарытычную і практычную. Спачатку мы разгледзелі сямейныя традыцыі беларусаў,абрады, спевы і  рамёствы. Пазнаёміліся з нематэрыяльнымі каштоўнасцямі  Магілёўшчыны і  звычаямі гэтай цудоўнай мясцовасці. Завіталі віртуальна і да сяброў з Віцебшчыны, пазнаёміліся з іх традыцыйнымі стравамі і рамёствамі.А  затым  далучыліся да чароўнага і дзівоснага свету беларускай казкі.  Практычная частка  нашай вандроўкі дазволіла далучыцца да гульняў ды песень.Былі праведзены забаўляльныя конкурсы,правялі моўныя практыкаванні.А напрыканцы адкрылі куфэрак парад для матуль і тат.

 

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля