Ты кніга нашага жыцця.
Цябе нястомна, прагна чытаюць
геолагі і археолагі,
гісторыкі і вандроўнікі,
бацькі і дзеці…
У.Ліпскі
Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь – так вельмі часта называюць нашу родную краіну, якая славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрами, працавітымі і шчырымі людзьмі. Для юных чытачоў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя А.П.Гайдара другі тыдзень дзейнічае выстава “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”. Кнігі М.Пазнякова, У.Ліпскага, Р.Баравіковай, Я.Жабко, У.Мазго і іншых пісьменнікаў, якія прадстаўлены ўвазе карыстальнікаў бібліятэкі, запрашаюць у займальную вандроўку па гісторіыі і абшарах Беларусі. Аўтары кніг шчодра дзеляцца любоўю да роднага краю, да яго слаўных жыхароў, захапляюцца прыгажосцю святынь, роднай мовы і непаўторнасцю жывой прыроды. Пасля знаёмства з выдатнымі кнігамі, якія прадстаўлены на выставе, дзеці сталі больш цікавіцца творамі іншых беларускіх пісьменнікаў аб прыродзе Беларусі, жывёлах і раслінах, аб мінулым і сучасным сваёй роднай краіны.
Свежие комментарии