Свет роднай мовы, абуджаны Скарынам

Дзень беларускага пісьменства – адно з самых яркіх нацыянальных свят, вельма важных для нацыі, народа, краіны. Любое мастацтва нараджаецца з прыгожай думкі. Нам, беларусам, ёсць, чым ганарыцца. Беларусы – адзін з самых высокадухоўных народаў у свеце. Гэта даказвае наша літаратура – і класічная і сучасная. Свята, якое параўнальна нядаўна з’явілася ў нашым календары, вельмі хутка стала адным з самых папулярных.

Адзначылі гэта свята і бабруйскія бібліятэкі. 1 верасня на зяленым газоне каля цэнтральнай бібліятэкі разгарнулася бібліятэчная пляцоўка “Свет роднай мовы, абуджаны Скарынам”. Тры бібліятэкі УК “ЦБС г. Бабруйска” (ЦГБ імя М. Горкага, ГБ імя А. С. Пушкіна, ДБ імя М. Астроўскага) прадставілі жыхарам горада выстаўкі і інтэрактыўныя пляцоўкі. Каля выстаўкі з кнігамі бабруйскіх паэтаў была аформлена “сцэна”, дзе члены літаратурнай гасцёўні “Бобруйский почерк” чыталі не толькі свае вершы, але і творы беларускіх пісьменнікаў.

Найбольшую зацікаўленасць выклікала магчымась пераапрануцца ў касцюм першадрукара Францыска Скарыны (даволі пераканаўча ў гэтым вобразе выглядаў Віктар Бусель). Дзецям вельмі спадабалася набіраць тэкст на друкаванай машынкі, Ульяну Зайцаву, напрыклад, нельга было адарваць ад гэтага занятку.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі пажаданні з “куфэрка” В. І. Дуніна-Марцінкевіча (цытаты з твораў нашага земляка).

Раней беларусы лічыліся самай чытаючай нацыяй, але і сёння бібліятэкі і кнігі займаюць пачэснае месца ў сучасным жыцці. Паважаныя бабруйчане, чытайце кнігі, чытайце самыя неабходныя і цікавыя кнігі!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля