Следам за сонцам

У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. З пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў. Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.

Ва ўсе часы ўсё, што датычыцца паняцця “традыцыйнае” свята, захоўвалася ў народзе як найдаражэйшая спадчына, бо любая традыцыя ў першую чаргу задавальняе духоўны густ і патрэбу чалавека. Час беларускай культуры “Следам за сонцам” даў магчымасць вучням 8”А” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” бліжэй пазнаёміцца з восеньскімі і зімовымі святамі беларусаў, іх вытокамі і традыцыямі святкавання.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля