Вясёлая каруселя А. Вольскага

23 верасня спаўняецца 95 год з дня нараджэння А. Волькага, беларускага дзіцячага пісьменніка і паэта. Да гэтай даты бібліятэкары гарадской бібліятэкі №16 правялі для дзяцей з ДУА “Яслі-сад №70 г. Бабруйска” літаратурна-гульнёвую праграму «Вясёлая каруселя А. Вольскага». Удзельнікі мерапрыемства змаглі “перанесціся” праз стагоддзі гісторыі нашай Радзімы з дапамогай відэаслайдаў, якія былі падрыхтаваны бібліятэкарам паводле твора «Тры падарожжы па краіне беларусаў”. Далей мерапрыемства працягнулася па старонках краязнаўчых кніг аб беларускай прыродзе і жывёльным свеце Беларусі: «Радзіма», «Няма прыгажэй», «Вавёрка», «Барсучок», «Зязуля» і інш. Малыя з задавальненнем пагулялі ў цікавыя гульні, прынялі ўдзел у займальных конкурсах, а напрыканцы мерапрыемства паслухалі казку Артура Вольскага «Сцяпан-Вялікі пан», якая вучыць дабрыні, спагадзе да слабых людзей, любові да роднай прыроды. Усё мерапрыемства прайшло весела, пазнавальна і займальна! А галоўнае — дзеці пачулі сваю родную мову і паспрабавалі самі на ёй размаўляць.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля