У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” прайшла другая экспрэс-вандроўка пазнавальна-адукацыйнага праекта “Гэта мая КРАІНА!” пад назвай “Зямля мая Магілёўская”. Дзеці зрабілі віртуальную вандроўку па вобласці, завіталі ў абласны цэнтр – Магілёў, пазнаёміліся са славутасцямі старажытных гарадоў Мсціслаўля, Быхава, Шклова, а таксама прыродным багаццем Магілёўшчыны. Рабяты актыўна адказвалі на шматлікія пытанні і разгадвалі цікавыя крыжаванкі пра родную Магілёўшчыну.
Окт 02 2019
Свежие комментарии