А вяселейка вяселле едзе з песняй да сяла …

У рамках праекта “Вяртанне да вытокаў” ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага была праведзена гадзіна беларускай культуры «А вяселейка вяселле едзе з песняй да сяла …», на якую былі запрошаны вучні 7 “Б” класа ДУА «Сярэдняй школы №9 г. Бабруйска».

Паслухаўшы гутарку бібліятэкара, яны даведаліся якое значэнне тым ці іншым вясельным абрадам і дзеянням надавалі нашы продкі, каб сем’і былі моцнымі, зразумелі што шмат чаго з гэтай спадчыны важна выкарыстоўваць і ў наш час.

Прысутныя даведаліся, што беларуская вяселле – гэта цэлы спектакль, які складаўся з некалькіх этапаў: сватаўства, заручин, суборной суботы і г. д. Кожнае дзеянне суправаджалася песнямі, частушкамі і пэўнымі прыметамі і рытуаламі. З вялікай цікавасцю вучні даведаліся аб тым, што такое пасаг і пасад, якую ролю падчас вяселля выконвалі ручнікі і самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі сватоў, жаніха і нявесты. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля