Сучасныя пісьменнікі — сучасным дзецям

З мэтай далучэння маленькіх чытачоў да беларускага слова 22 лістапада ў гарадской бібліятэцы №16 адбыўся час знаёмства “Сучасныя пісьменнікі — сучасным дзецям”. Дзякуючы прэзентацыі дзеці змаглі даведацца пра такіх аўтараў як  Р. Баравікова, Т. Дамаронак, А. Масла, М. Бусько, Г. Аўласенка, Т. Бунта і інш. А вось з іх творамі вучні знаёміліся праз гульні. Каб зрабіць мерапрыемства больш эмацыянальна насычаным бібліятэкары распрацавалі віктарыны, слайд-загадкі, конкурсы паводле твораў сучасных беларускіх аўтараў, у якіх з задавальненнем прынялі ўдзел дзеці. Закончылася мерапрыемства праглядам дзіцячай літаратуры на беларускай мове з фонда бібліятэкі. На развітанне вучні падзякавалі бібліятэкараў і паабяцалі завітаць да іх з бацькамі, каб атрымаць цікавыя кнігі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля