Дар душэўнай дабрыні

30 лістапада спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння народнага  пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН БССР Міхася Цітавіча Лынькова. У Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А. П. Гайдара для вучняў 9-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Бабруйска” прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае выдатнаму беларускаму пісьменніку, — літаратурны партрэт “Дар душэўнай дабрыні”. Супрацоўнік бібліятэкі паведаміў пра маладыя гады М. Лынькова: дзяцінства, вучобу ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі,  удзеле ў рэвалюцыі і грамадзянскай вайне ў складзе  Чырвонай арміі.

Ганаровым госцем мерапрыемства стаў былы галоўны рэдактар газеты “Бабруйскае жыццё”, лаўрэат прэмій “Залатое пяро” Беларускага саюза журналістаў і імя Міхася Лынькова Аляксандр Казак, які паведаміў старшакласнікам пра бабруйскі перыяд у жыцці Міхася Лынькова, які пачаўся ў маі 1925 года з працы ў газеце “Камуніст”, дзе ён спачатку працаваў сакратаром рэдакцыі, а затым адказным рэдактарам. Працуючы ў рэдакцыі, малады пісьменнік уключаецца ў літаратурнае жыццё рэспублікі, становіцца членам аб’яднання “Маладняк”, засноўвае філію гэтай арганізацыі ў Бабруйску, наладжвае выпуск альманаха “Уздым” і штомесячнага дадатку да газеты пад назвай “Вясна”. На старонках газеты друкаваліся яго першыя вершы, фельетоны, апавяданні. Вучні даведаліся таксама, что Міхась Лынькоў быў узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі, у 1962г. яму было прысвоена званне народнага пісьменніка БССР, а ў 1968г. Міхась  Лынькой стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за раман “Векапомныя дні”. На памяць аб сустрэчы Аляксандр Казак падарыў бібліятэцы сваю кнігу “Гэта наша, беларускае”, якая знаёміць чытачоў як з простымі рэчамі вакол нас, так і з узнёслымі паняццямі на прыкладах творчасці знакамітых і менш вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля