Ён жыў разумна і прыгожа

Міхась Лынькоў адносіцца да тых шчаслівых абраннікаў лёсу, што не проста так праходзяць вызначаны ім прыродай круг жыцця, а пакідаюць прыкметны след і пасля сваёй фізічнай смерці працягваюць жыць у памяці ўдзячных нашчадкаў.

Ён цікавы і пажаданы спадарожнік, клапатлівы настаўнік, мудры і ўдумлівы выхавацель некалькіх пакаленняў аматараў роднай літаратуры. Ён быў адным з тых пісьменнікаў, каму сама гісторыя вызначыла быць разведчыкам у новай беларускай літаратуры.

27 лістапада, напярэдадні 120-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова, у гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай прайшла  літаратурная сустрэча “Ён жыў разумна і прыгожа”, пад час якой вучні 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка. Яны даведаліся пра вялікую працу, якую праводзіў М. Лынькоў з маладымі аўтарамі, у тым ліку і Бабруйшчыны. Пазнаёміліся з героямі дзіцячых твораў пісьменніка “Міколка-паравоз” і “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”, зацікавіліся іх прыгодамі. У ходзе мерапрыемства была паказана прэзентацыя “Дзіцячы пісьменнік Міхась Лынькоў”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля