Вясялосць каляднага ігрышча

У мінулым падчас Каляд любімай справай нашых продкаў былі святочныя калядаванні. Калядавалі ўсе: і дзеці, і дарослыя, абавязкова ў касцюмах з каляднай казой,  з адмысловымі прыпеўкамі. На вялікі жаль зараз пра такую цудоўную традыцыю памятаюць не ўсе, ну, а тыя, хто памятаюць, чамусьці не заўсёды яе прытрымліваюцца. Дзеля таго, каб нашыя дзеткі ведалі пра традыцыі продкаў, дзіцячая бібліятэка № 6 імя М. Астроўскага правяла інфармацыйна-забаўляльны  час “Вясялосць каляднага ігрышча”. Вучні 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Бабруйска” не толькі даведаліся пра тое, як нашы продкі святкавалі Нараджэнне Хрыстова, але і сталі сведкамі і ўдзельнікамі сапраўдных калядак. На свята завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі, якія правялі абрад “ваджэння казы”, якая па веры нашых прашчураў бароніць ад бяды і прыносіць ураджай збажыны. Усе прысутнічыя змаглі паваражыць і дазнацца якія адзнакі атрымаюць у школе і кім стануць у будучым. Калі вам таксама хочацца пакалядаваць, атрымаць святочны настрой і павесяліцца разам з каляднай Казой — запрашаем у дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля