Зніч мінулай эпохі

Прыхільнікі беларускага прыгожага пісьменства адзначылі 100-гадовы юбілей паэта, празаіка, перакладчыка Міколы Аўрамчыка. Гарадская бібліятэка №8 імя Е.Полацкай для сваіх чытачоў правяла прэзентацыю “Зніч мінулай эпохі”, пад час якой наведвальнікі юбілейнага дня пазнаёміліся з нашым земляком, ганаровым грамадзянінам Бабруйска, патрыярхам беларускай літаратуры.

Другім днём сумесна з краязнаўчым музеем для навучэнцаў УА “Бабруйскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж” быў прадстаўлены літаратурны партрэт “Пясняр роднай Бабруйшчыны”.

Ураджэнец в. Плёсы Бабруйскага раёна, патрыярх беларускай літаратуры, Мікола Аўрамчык паўстаў як чалавек, які нягледзячы на ўсе перашкоды, якія выпалі на яго долю, упэўнена ішоў сваім шляхам у літаратуры. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра выпрабаванні лёсу М. Аўрамчыка, пра доўгія гады літаратурнай дзейнасці, калі ствараліся лепшыя вершы, празаічныя творы, гады рэдактарскай работы, дзякуючы якім больш за 100 маладых паэтаў ён блаславіў у творчы шлях. Асобнае слова трэба сказаць пра папулярызацыю беларускага  пісьменства: нават у зусім сталым узросце ён працягваў удзельнічаць у свяце Пушкінскай паэзіі, якое штогод праходзіць на яго Радзіме.

Пад час мерапрыемства прагучалі вершы “Адлёт жураўлёў”, “Беларуская сасна”, “Мая Бабруйшчына зялёная…”, “Роднае” і іншыя, адбылася прэзентацыя створанага супрацоўніцай бібліятэкі Носавай І. Ч. буклета да юбілея пісьменніка “Шляхі майго краю”,  была прадстаўлена прэзентацыя “Зніч мінулай эпохі”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай кніг нашага выбітнага земляка.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля