Вучымся гаварыць па-беларуску

Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі грамадзянін, павінен ведаць сваю родную мову, любіць народныя песні, умець танцаваць  народныя танцы, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

Таму, у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага пачаў дзейнічаць праект па папулярызацыі беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры “Расцём беларусамі”. Удзельнікі праекту, выхаванцы дзіцячага садка №7 г.Бабруйска, з задавальненнем  прыйшлі на першы тэматычны занятак “Вучымся гаварыць па-беларуску”.

На занятку дзеці чулі беларускую мову, вучыліся самі называць на роднай мове розныя прадметы, вымаўляць ветлівыя словы. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі на беларускай мове, слухалі вершы і самі іх разказвалі. А беларуская народная казка “Каток залаты лабок” прыйшлася даспадобы малечы. Занятак адбыўся ў кутку  “Сялянская хата”, дзе дзеткі малі магчымасць дакрануцца да нацыянальнай культуры праз рэчы хатняга ўжытку і нацыянальнае адзенне.

Дзецям вельмі спадабаўся занятак і яны  з захапленнем запаміналі і паўтаралі беларускія словы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля