Беларускамоўны культурна-асветніцкі праект “Кніжкіна гісторыя”.
Кніга – гэта архіў слоў і мастацтва, гэта акно ў свет і падмурак культуры. Ва ўсе часы кніга была і застаецца важнай крыніцай пазнання навакольнага свету, скарбніцай ведаў, адным з лепшых сродкаў выхавання чалавека. Бібліятэка – гэта скарбніца кніг, і таму ей належыць важная роля ў павышэнні значнасці кнігі і чытання, далучэнні дзяцей да бібліятэкі і беларускай кніжнай культуры.
Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і з нагоды аб’яўлення горада Бабруйска культурнай сталіцай Беларусі ў 2017 годзе ва УК “ЦБС г. Бабруйска” гарадской бібліятэцы №8 імя Е. Полацкай распачаў сваю работу беларускамоўны культурна-асветніцкі праект “Кніжкіна гісторыя”. Ідэя праекта была перанята з вопыту работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў межах Года культуры (2016 г.) і ў межах культурна-асветніцкага праекта «В гости к книгам».
Праект садзейнічае далучэнню дзяцей да бібліятэкі, беларускай мовы і нацыянальнай кніжнай культуры, выхоўвае пачуццё гонару за дасягненні і багатыя традыцыі айчыннай кніжнай культуры.
Мэтай нашага праекта з’яўляецца знаёмства, вывучэнне і папулярызацыя кніжнай спадчыны Беларусі. Праект разлічаны на дзяцей ад 6 да 11 гадоў.
У задачы праекта ўваходзяць:
- Далучэнне дзяцей да бібліятэкі і кніжнай культуры, стымуляванне чытацкай актыўнасці;
- Развіццё цікавасці да кнігі, чытання і актыўнае далучэнне дзяцей у працэс пазнання;
- Прапаганда і папулярызацыя беларускай мовы;
- Знаёмства з гісторыяй і разнастайнасцю беларускай кніжнай культуры, выдатнымі беларускімі асветнікамі;
- Фарміраванне гонару за дасягненні і багатыя традыцыі айчыннай кніжнай культуры.
Са студзеня 2017 года і да сённяшняга дня ў гарадскую бібліятэку №8 УК “ЦБС г. Бабруйска”, якая носіць імя беларускай святой, асветніцы Еўфрасінні Полацкай, цягнуцца шарэнгі дзетак ад 8 да 11 гадоў на культурна-асветніцкія заняткі “Кніжкіна гісторыя”.
Дзяцей чакае знаёмства з гісторыяй літар і алфавіту, старажытных рукапісных кніг, з гісторыяй узнікнення першых бібліятэк, жыццём і дзейнасцю беларускай святой, асветніцы Еўфрасінні Полацкай. Яны даведаюцца хто такі Францыск Скарына і пазнаёмяцца з яго кніжнай спадчынай, пачуюць аповед пра сучаснае кнігадрукаванне і сучасную беларускую кнігу, а таксама сустрэнуцца з дзіцячым пісьменнікам. На кожным занятку дзетак чакаюць творчыя заданні і цікавыя гульні.
Праект складаецца з 9 культурна-асветніцкіх заняткаў, якія праводзяцца на беларускай мове з выкарыстаннем актыўных і інтэрактыўных методык.
Запрашаем усіх, хто любіць кнігу, беларускую мову і бібліятэку да нас на культурна-асветніцкія заняткі.
Наш адрас: г. Бабруйск, вуліца Мінская, 90
Тэлефон для даведак: 8(0225) 79-64-88
Электронная пошта: bibl8@tut.by
План культурна-асветніцкіх заняткаў на 2020-2021 гг.
№ п/п |
Назва мерапрыемства | Дата правядзення |
1. | “Кніжны востраў у лабірынце ведаў” | Верасень |
2. | “Гісторыя літар”(стварэнне алфавіта) | Кастрычнік |
3. | “Цуд, імя якому – кніга” (формы і матэрыялы кнігі) | Лістапад |
4. | “Па старонках рукапісных фаліянтаў”(рукапісная кніга) | Снежань |
5. | “Беларуская святая, асветніца – Еўфрасіння Полацкая” | Студзень |
6. | “Францыск Скарына і яго час” | Люты |
7. | “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” | Сакавік |
8. | “Дзівосы сучаснай кнігі” | Красавік |
9. | “Кнігі і творцы” (сустрэча з пісьменнікам) | Май |
Свежие комментарии