Мая мова – беларуская

 

 

Углядаючыся ў мінулае, мы імкнемся зразумець значнае, убачыць перспектывы. Любоў да Бацькаўшчыны, патрыятызм – гэта не толькі важнейшая ўмова існавання народаў, рашаючы маральны фактар паспяховага пераадолення цяжкасцей, але і магутны духоўны сродак, здольны забяспечыць паступальнае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны сёння, дапамагчы захаваць і павялічыць духоўныя каштоўнасці народа.

Адносіны да духоўнай спадчыны свайго народа, да мовы продкаў выяўляюць агульную культуру і грамадскую годнасць чалавека.

Мова суправаджае свядомую дзейнасць чалавека на працягу ўсяго жыцця, вось чаму мове вучаць ад нараджэння. Яна выступае як сродак навучання, развіцця і патрыятычнага выхавання асобы. Іншага раўназначнага з мовай па сваіх магчымасцях дыдактычнага сродку педагогіка не мае, паколькі па значэнні яна звязана з чалавекам – носьбітам свядомасці, а свядомасць знаходзіцца ў адзінстве з мовай і маўленнем.

Мова ўплывае на фарміраванне думкі, актывізуе разумовыя працэсы, што адбываюцца ў свядомасці чалавека, паколькі мысленне заўсёды ажыццяўляецца ў моўных формах і з дапамогай моўных сродкаў.

У жыцці любога этнасу мова адыгрывае важную ролю. Беларуская мова – гэта мова беларускага народа, які ў асноўным пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Сучасную беларускую мову ўяўляе сабой канчаткова распрацаваная і нармаваная мова, якая абслугоўвае ўсе формы дзейнасці людзей – культурнае і грамадскае жыццё. Гэта мова мастацкай літаратуры, навуковых і адукацыйных устаноў, сродкаў масавай інфармацыі.

Установа культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска” распрацавала онлайн-праект “Мая мова – беларуская”, які прадстаўляе змястоўны матэрыял па станаўленню і развіццю беларускай мовы, творы знакамітых беларускіх пісьменнікаў, расфарбоўкі, мазаікі і загадкі для дзяцей, выдавецкую прадукцыю і гэтак далей. На працягу года онлайн-праект будзе папаўняцца інфармацыяй і фатаграфіямі аб мерапрыемствах, якія праходяць у бібліятэках з мэтай папулярызацыі беларускай мовы.

Заставайцеся з намі, бо НАША МОВА – БЕЛАРУСКАЯ!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля