Зямлі маёй роднае слова

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Для нас, беларусаў, роднай мовай  з’яўляецца  беларуская мова. Выхаванню любові і павагі да матчынай мовы было прысвечана правядзенне ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А. П. Гайдара для вучняў 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Бабруйска” турніра інтэлектуалаў “Зямлі маёй роднае слова”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, а потым у фармаце інтэлектуальнай гульні акунуліся ў інтэрактыўны занятак. Клас быў падзелены на тры каманды: “Песняры”,  “Аматары” і “Пралескі”, якія адказвалі на пытанні віктарыны ў наступных катэгорыях: “Твор/Аўтар” (назваць), “Музычны ўрывак” (угадаць песні на словы беларускіх паэтаў Я.Купалы, Г.Бураўкіна, М.Багдановіча і інш.), “Малюнкі” (пытанні на візуальнае ўспрыманне), “Лічбы/Факты” (пытанні, звязаныя з творчасцю пісьменікаў альбо значнымі падзеямі ў беларускай літаратуры), “Цытата” (дапоўніць вядомыя выказванні, знакамітыя радкі з твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў), “Словы” (растлумачыць сэнс малаўжывальных і рэдкіх слоў). Кожны  правільны адказ ацэньваўся  баламі ад 1 да 5. Каманда, якая адказвала правільна,  залічвала на свой рахунак  балы і выбірала наступную катэгорыю і пытанне. Пасля падліку балаў былі падведзены вынікі турніра: 1 месца атрымала каманда “Песняры”. Завяршылася мерапрыемства пажаданнем вучням больш увагі надаваць у вучобе вывучэнню беларускай літаратуры, гісторыі і культуры.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля