Мова, як споведзь народа

21 лютага ў гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшоў інфарм-кактэйль “Мова, як споведзь народа”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Кожны народ – гэта непаўторная культура, гісторыя, традыцыі, лад жыцця, і, вядома ж, мова. Беларуская мова – адна з самых старажытных славянскіх моў. З ёй непарыўна звязана імя нашага сусветна вядомага земляка – першадрукара Францыска Скарыны. Вывучаючы родную мову, людзі размаўляюць на ёй і чытаюць.

У чытачоў бібліятэкі была магчымасць актуалізаваць веды па беларускай мове і літаратуры, паказаць узровень эрудыцыі, задаволіць сваю цікаўнасць, пашырыць кругагляд, захапіцца прыгажосцю беларускага мастацкага слова. Падчас апытання “Якое беларускае слова вы найбольш частая ўжываеце ў паўсядзённым жыцці?” у лідэры выйшлі словы “маці”, “калі ласка” і “дзякуй”. Карыстальнікам бібліятэкі была прадстаўлена этнаграфічная выстава “Нашы вытокі. Чытаем фальклор”, дзе былі прадстаўлены кнігі розных жанраў народнай творчасці.

Фальклор з’явіўся ў той час, калі пісьменства яшчэ не было, людзі не ўмелі чытаць і пісаць, таму быліны і казкі захоўваліся ў памяці людзей і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Інфармацыя на выставе дазволіла чытачам акунуцца ў далёкія часы, калі жылі нашы продкі. У ходзе мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з паняццем “фальклор”, з яго жанрамі; актыўна ўдзельнічалі ў экспрэс-віктарыне “Скажа як звяжа”. Чытачы, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, зразумелі, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля