Мая родная мова – беларуская

У кожным куточку Зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры.

21 лютага для вучняў 5 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа  №4 г. Бабруйска” у дзіцячай бібліятэцы  №6 імя. М. Астроўскага прайшло свята роднай мовы “Да роднай мовы крок зрабі”.

Вядучая, пераапранутая ў беларускае народнае адзенне, расказала дзецям аб тым, што наша родная беларуская мова прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця, пазнаёміла з навінкамі беларускай дзіцячай літаратуры. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Буйло, слухалі беларускія паданні і казкі. На свята завітала сама спадарыня Мова. Яна правяла для вучняў конкурс “Адгадай казку” і даведалася хто ж самы лепшы знаўца беларускай казкі і конкурс “Прыказкі і прымаўкі”. Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у гульні “Чароўны куфэрак”.

Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным, пазнавальным!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля