Мінск – сталіца маёй Беларусі

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай для вучняў 4 «А» класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска” прайшла шостая экспрэс-вандроўка пазнавальна-адукацыйнага праекта “Гэта мая КРАІНА!” пад назвай  “Мінск – сталіца маёй Беларусі”, якая была прысвечана гісторыі і славутасцям нашай сталіцы.  Дзеці даведаліся пра паходжанне назвы горада, гісторыю з’яўлення яго герба, а таксама пазнаёміліся са славутасцямі Мінска: Мінская ратушай, Траецкім прадмесцем, плошчамі Перамогі і Незалежнасці, касцёлам святых Сымона і Алены і інш. Напрыканцы мерапрыемства дзеці разгадалі крыжаванку па гісторыі сталіцы нашай краіны.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля