Апранаемся па-беларуску

Дзіця маленькае, а свет вакол такі складаны. Але ж у нашых сілах зрабіць іх знаёмства  прыемным і карысным, дапамагчы дзецям атрымаць першыя, самыя важныя веды. Беларускамоўны праект “Расцём беларусамі”, які дзейнічае пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.Астроўскага працягвае знаёміць выхаванцаў дзіцячага садка №7 г. Бабруйска з беларускай мовай. Пазнаёміцца і запомніць назвы адзення і абутку паспрабавалі дзеткі на гульні-знаёмстве “Апранаемся па-беларуску”. Выхаванцы вывучалі складаныя беларускія словы, такія як сукенка, кашуля, шкарпэткі, боты і г.д., а таксама пазнаёміліся з беларускім нацыянальным адзеннем і яго асаблівасцямі.  Шмат новых слоў, вершаў, казак, і цікавых адкрыццяў падараваў гэты занятак малечы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля