Жыла-была казка

Казка — гэта цэлы свет, свет творчасці, радасці і дзяцінства. Вымаўляючы гэтае слова, чалавек незаўважна для сябе самога пераносіцца ў чароўнае…

Дзіцячая бібліятэка №6 імя М. Астроўскага, разам з удзельнікамі праекту “Расцём беларусамі” ДДУ “Яслі-сад №7 г. Бабруйска”, адправіліся ў літаратурнае падарожжа «Жыла-была казка». Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі дабра, патрыятызма; вучыць разумець дабро і зло; садзейнічае развіццю эстэтычных пачуццяў, суперажыванню; яна ўмацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, вучыць іх маралі. Дзякуючы казцы, дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам. На літаратурным падарожжы мы чыталі і слухалі беларускія казкі, адгадвалі загадкі, крыжаванкі, складалі пазлы, гулялі ў гульні «Лепшы знаўца беларускай казкі», “Пазнай казку па пачатку”. Усе ўдзельнікі праекту “Расцём беларусамі” атрымалі памятныя медалі і салодкія падарункі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля