Бяспека ў лесе

Штогод у лясах губляецца мноства людзей. Заблудзіцца можа кожны як у невядомым, так і ў добра знаёмым лесе. Што рабіць, калі вы заблукалі ў лесе.

Фарміраванню ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін у лесе было прысвечана правядзенне ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара пазнавальнага ўрока “Бяспека ў лесе”. Дзеці даведаліся, што ў лес неабходна хадзіць толькі разам з дарослымі, а калі вы раптам заблудзіліся, але пры сабе ёсць мабільны тэлефон, неабходна званіць дарослым або на нумар службаў бяспекі 101 ці 112. Калі ж тэлефона няма, неабходна шумець, выяўляючы крыкам сваё месцазнаходжанне. Дзеці прынялі ўдзел у гульне “Можна – нельга” (пра ядомыя і ядавітыя грыбы), конкурсе загадак  “Бясцэнныя скарбы лесу”, віктарыне “На ягаднай палянцы”, адгадвалі загадкі пра жывёл і разгадвалі крыжаванку “Бяспека”.

Завяршыўся пазнавальны ўрок праглядам міні-спектакля пра навыкі бяспечных паводзін  “Дзедавы сувязныя” па п’есе Міколы Захаранкі з цыклу спектакляў “Казка завітала ў госці” у выкананні лялечнага тэатра “Пятрушка”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля