І вечным застанецца слова

У першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Напярададні гэтай даты ў гарадской бібліятэцы №16 для людзей сталага ўзросту, наведваючых аддзяленне дзённага знаходжання установы сацыяльнай абароны «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска», прайшоў інтэлектуальны рынг “І вечным застанецца слова”.

Прысутныя даведаліся шмат цікавага не толькі пра старажытныя рукапісныя кнігі, але і пра тое, як з’явіліся першыя друкаваныя кнігі на беларускай мове. Шмат шчырых слоў было сказана пра Е.Полацкую, К.Тураўскага, Ф.Скарыну, В.Цяпінскага, С.Буднага.

На свяце гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечанныя роднай мове. Госці з цікавасцю адказвалі на пытанні гуллёвай віктарыны, перакладалі словы на беларускую мову, адгадвалі беларускія медодыі, удакладнялі сэнс  беларускіх прымавак і прыказак. Асобным падарункам для удзельнікаў былі музычныя паўзы ад спявачак ДУК “Палаца мастацтваў” Ірыны Аўсяннікавай і Дарыны Далажэўскай.

Мерапрыемства атрымалася не толькі пазнавальным, але і вельмі душэўным, бо абудзіла добрыя успаміны,  дазволіла ўспомніць свае карані, традыцыі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля