Чытаем па-беларуску

Селета свята беларускага пісьменства сустракае старажытны горад «белых начэй», сакральнае месца хрысцiян Беларусi – Бялынічы. Адкуль такая прыгожая назва? Існуе паданне, што ў 1240 годзе, калі хан Батый захапіў Кіеў, некалькі братоў-манахаў са старадаўняй візантыйскай іконай, уцякаючы ад ворагаў, дабраліся да мясціны з высокай гарой, пакрытай лесам. Тут яны заснавалі манастыр і адбудавалі царкву. У гэтым месцы здарыўся сапраўдны цуд. Ад святога абраза пайшоў такі свет, што нават ноччу было бачна як удзень, таму і з’явілася назва паселішча «Белыя ночы – Бялынічы». Дарэчы, у гэтыя дні ў Бялынічах была ўрачыста адкрыта скульптурная кампазіцыя –  гранітны анёл ўпрыгожыў плошчу ля Царквы ў гонар іконы Божай Маці Бялыніцкай.

6 верасня ў ЦГБ імя М. Горкага адбылася акцыя «Чытаем па-беларуску», прысвечаная Дню беларускага пісьменства. Гэта вераснёўскае свята – добрая нагода яшчэ раз зразумець, што ўсе беларусы, дзе б яны не знаходзіліся, маюць агульныя карані, адзіны лёс і сваю Бацькаўшчыну. І гэты каштоўны скарб – спадчыну беларускага народа, мы павінны зберагчы для нашчадкаў.

 

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля