Францыск Скарына – імя, славутае ў вяках

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Да свята беларускага кнігадрукавання ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара адбыўся гістарычны экскурс “Францыск Скарына – імя, славутае ў вяках”. На мерапрыемства былі запрошаны юнакі і дзяўчаты, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бабруйска”. Увазе гасцей мерапрыемства была прапанавана прэзентацыя “Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята”, з дапамогай якой  прысутныя даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра асветнікаў і першадрукароў зямлі беларускай: С.Буднага, Е.Полацкую, П.Мсціслаўца, С.Собаля і інш. Асаблівая ўвага была ўдзелена знакамітаму першадрукару  Францыску Скарыне, якому сёлета споўнілася 530 гадоў з дня нараджэння. Асоба Францыска Скарыны займае адно з ганаровых месцаў сярод дзеячаў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі ў Беларусі. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю нашай дзяржавы як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Сэнс усёй сваёй дзейнасці ён бачыў у служэнні народу. Скарына імкнуўся далучыць суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.

Завяршыўся гістарычны экскурс знаёмствам з літаратурай, прадстаўленай на выставе-праглядзе “Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнігі”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля