Шляхі праваслаўя на тэрыторыі Бабруйскай епархіі

У  гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай для наведвальнікаў бібліятэкі і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй праваслаўя на Бабруйскай зямлі арганізавана мабільная выстава “Шляхі праваслаўя на тэрыторыі Бабруйскай епархіі”, якую падрыхтаваў і прадаставіў для азнакамлення Аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Бабруйскай епархіі. Экспазіцыя складаецца з 10 стэндаў, на якіх прадстаўлена інфармацыя аб гісторыі праваслаўя на тэрыторыі Бабруйскай епархіі, гістарычныя дакументы, архіўныя фотаздымкі. Значнае месца адведзена гісторыі храмаў Бабруйшчыны, іх святыням, а таксама сучаснаму духоўнаму жыццю.

На працягу двух тыдняў з выставай пазнаёміліся вучні бабруйскіх школ, прыхажане Нікола-Сафійскага храма, чытачы бібліятэкі. Выстава працягвае сваю работу, запрашаем усіх жадаючых у чытальную залу бібліятэкі!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля