Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Адной з крынічак роднай мовы з’яўляецца вусная народная творчасць. Так 20 кастрычніка для дзяцей з ДУА “Яслі сада №18 г. Бабруйска” прайшоў фальклорны занятак “Роднай мовы вы крынічкі”, мэтай якога было знаёмства з народнай спадчынай. Спачатку мерапрыемства бібліятэкар паведаміла хлопчыкам і дзяўчынкам, што трэба любіць і шанаваць нашу беларускую мову. Спытала ў дзяцей, якія яны ведаюць беларускія словы, а потым прапанавала гульню “Адгадай героя беларускіх казак !”. Прысутным асабліва спадабалася інсцэніроўка народнай казкі “Рэпка” на беларускай мове, дзе кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў тэатральнай дзейнасці. Напрыканцы мерапрыемства дзеці з захапленнем праслухалі беларускія пацешкі і калыханкі.
Окт 21 2020
Свежие комментарии