Пра наш радавод, пра твой і мой род

На пэўным этапе жыцця мы маем розныя каштоўнасці. Але ж з цягам часу разумееш, што самае галоўнае ў жыцці – гэта нашы родныя людзі, наша сям’я і дабрабыт кожнага з яе членаў. Прасцей кажучы — сям’я займае ў нашым жыцці адно з першых месцаў, і няма нічога даражэй і больш значнага за сям’ю. Так 12 лістапада для дзяцей з ДУА “Яслі сада №18 г. Бабруйска” прайшла моўна-дыдактычная гульня “Пра наш радавод, пра твой і мой род”. Мэтай мерапрыемства было данесці да дзяцей, што сям’я і родныя – самае каштоўнае у жыцці, што трэба ведаць і памятаць не толькі бацькоў, але і прадзедаў. Дзеці з задавальненнем спрабавалі перакласці на беларускую мову назвы членаў сям’і, прыдумвалі азначэнні да сваіх родных у гульні “Самыя лепшыя”. Пагутарылі аб тым, што трэба з маленства дапамагаць родным, паважаць старэйшых. Пасля гэтага дашкольнікі замацавалі веды з дапамогай гульні “Размеркаванне працы”. На прыканцы занятка бібліятэкар чытала вершы беларускіх аўтараў пра сям’ю.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля